15:51 У Ашмянах асудзілі падпальшчыка

Чатыры хлявы і чатыры дамы падпаліў у перыяд з верасня 2003 года па снежань 2006-га жыхар вёскі Каменны Лог Ашмянскага раёна. Пабудовы гарэлі ў роднай вёсцы падпальшчыка, суседняй Воўкаўшчыне і на цяпер ужо былым хутары Патокі. Ніхто з людзей ад агню не пацярпеў.

Хлопец, інвалід 2 групы па лёгкай разумовай адсталасці, свядома падпальваў дамы, дзе ніхто не жыве альбо калі гаспадароў не было дома. Толькі ў хляве ў Каменным Логу згарэлі карова і некалькі свінняў. Медычная экспертыза дала заключэнне, што падпальшчык адказваў за свае дзеянні.

У выніку наўмыснага знішчэння маёмасці гаспадарам была нанесена шкода на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Часткова яна была кампенсавана страхавымі выплатамі, часткова яе будзе кампенсаваць сам асуджаны.

Днямі Ашмянскі раённы суд асудзіў падпальшчыка да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі