16:12 ФСБ апублікуе любоўную перапіску Дзяржынскага
ФСБ Расіі рыхтуе публікацыю рамантычнай перапіскі Фелікса Дзяржынскага з яго каханкай часоў катаржнай ссылкі Маргарытай Мікалаевай.
Выданне прымеркавана да 130-годдзя са дня нараджэння першага чэкіста, якое адзначаецца сёлета. Зборнік атрымаў назву "Я цябе кахаю".
Дзяржынскі і Мікалаева пазнаёміліся ў Налінску ў 1896 годзе. Мікалаева, адбыўшы свой тэрмін, адышла ад рэвалюцыйнай дзейнасці і скончыла свае дні экскурсаводам музея "Домік Лермантава" у Пяцігорску.
Дзяржынскі ў пачатку 1910-х гадоў ажаніўся на рэвалюцыянерцы Соф'і Мушкат.
Да выдання таксама падрыхтаваны зборнік 1260 раней невядомых дакументаў аб Дзяржынскім.
"Інтэрфакс"