16:15 Каманда прэзідэнта па хакеі ўпершыню згуляла без Лукашэнкі

Упершыню каманда прэзідэнта Беларусі выйшла на лёд без Аляксандра Лукашэнкі ў сваім складзе. Тым не менш, беларуская каманда атрымала перамогу ў хакейным матчы над зборнай мэрыі Масквы з лікам 4:3.

Таварыская сустрэча адбылася ў расійскай сталіцы. Сярод беларусаў у матчы адрозніліся Васіль Панкоў, Вадзім Бекбулатаў, Павел Белы і Цімафей Філін.

Падчас цяперашняй паездкі ў Маскву каманда прэзідэнта Беларусі правяла дзве таварыскія сустрэчы. Паядынак са зборнай мэрыі Масквы быў другім па ліку.

21 красавіка з лікам 5:2 дружына беларускага прэзідэнта выйграла ў каманды прэфектуры Паўночна-Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.

“Тэлеграф”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі