16:42 У Лагойскім раёне знайшлі віртуальны аграгарадок
Кантралёры знайшлі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці віртуальны аграгарадок. У выніку праверкі высветлілася, што некаторыя мясцовыя чыноўнікі «фармальна аднесліся да выканання прэзідэнцкага ўказу ў справе добраўпарадкавання і ўвядзення ў эксплуатацыю аграгарадка вёскі Крайск». Нягледзячы на тое, што будаўніцтва аб’екта ў снежні мінулага году зацвердзіў лагойскі райвыканкам, аграгарадком яго назваць цяжка, адзначае сайт Камітэта дзяржкантроля Беларусі. Запланаваныя капітальныя рамонты аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы не былі праведзены, да пабудаваных жылых дамоў не падведзена электрычнасць.
А вось на рамонт адміністрацыйнага будынку па дакументах былі выдаткаваны больш за 11 тысяч долараў, хаця гэта і не заўважна.
А ў будынку лазні кантралёры знайшлі малако, якое там захоўвалася, паведамляе інтэрнэт-выданне «Электронны Барысаў».