16:52 Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі амаль суткі ахоўвалі гарэлку

У Слуцку перавярнуўся грузавы аўтамабіль «МАЗ», які перавозіў з Гомеля ў Слонім каля 6 тысяч бутэлек гарэлкі на суму каля 35,5 мільёнаў рублёў. Адбылося гэта каля дома-інтэрната. Больш за тысячу бутэлек разбіліся. Ацалелы груз ад мясцовых жыхароў узяліся ахоўваць супрацоўнікі ДАІ.

Дзяжурства яны працягвалі і ўначы, пакуль прадстаўнікі завода перагружалі бутэлькі ў іншую фуру, паведамляе сайт «Белорусский партизан».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі