16:57 Расія пагадзілася гандляваць з Беларуссю па правілах

Урад Расіі ўхваліў праект беларуска-расійскага пагаднення аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.  Адпаведнае распараджэнне  падпісаў 28 лютага прэм'ер-міністр Міхаіл Фрадкоў.

Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі, ведамства імкнулася падысці да падпісання пагаднення не фармальна, а прапрацаваць кожнае палажэнне, з тым каб сапраўды зняць праблемы.

Нейкіх глабальных разыходжанняў у пазіцыях, паводле слоў прадстаўніка прэс-службы, не было - вырашаліся, у асноўным, тэхнічныя пытанні. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма кватавання паставак тытунёвых вырабаў на беларускі рынак.

Сёння ўсе пытанні вырашаны, і дакумент гатовы да падпісання, якое, паводле папярэдняй інфармацыі, адбудзецца ў пачатку сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі