16:58 Кіроўца маршруткі аказаў супраціў падаткавікам

Шафёр міжгародняй маршруткі аказаў супраціў падатковым інспектарам. Зараз яму пагражае да пяці гадоў турэмнага зняволення. Здарэнне адбылося на Віцебшчыне падчас рэйда інспектараў Міністэрства па падатках і зборах. Пасля праверкі дакументаў аднаго з кіроўцаў маршрутных таксовак выявіліся шматлікія парушэнні.

Напрыклад, адсутнічаў касавы апарат. Выпісаны штраф вельмі абурыў мужчыну і ён напаў на падаткавікоў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі