17 лістапада ў Мінску будзе “ЗАЧОТна!”
У Дзень студэнта ў сталічным R-Club пройдзе вечарына пад назвай “ЗАЧОТна”. Як распавёў Еўрарадыё арганізатар канцэрта Віталь Супрановіч, хэдлайнерамі будуць мінскія хлопцы з гурта “Разбітае Сэрца пацана”.
Віталь Супрановіч: “17 лістапада ў R-Club пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню студэнта. Выступаць будуць: “Разбітае Сэрца Пацана”, ZATOCZKA, Гаротніца, ZnaRock, Amaroka ды Cukierka. Да таго ж падчас вечарыны магілёўскі гурт ZATOCZKA зладзіць прэзентацыю свайго дэбютнага альбома”.
Самі хэдлайнеры сцвярджаюць, што падчас канцэрта будзе нават не адзін, а некалькі сюрпрызаў: ад змены складу гурта да прэзентацыі песен з новага альбома гурта “Разбітае Сэрца Пацана”.
Дзяніс Тарасенка, RSP: “Па-першае, будзе абсалютна новае гучанне. Па-другое, у нас трошкі зменіцца склад на гэты канцэрт: на аднаго чалавека будзе менш. Гэта будзе наш маленькі музычны эксперымент: я вазьму ў рукі не свой інструмент. Атрымаецца прыкольна, усім раю!”
Фота: Еўрарадыё