17:02 Ва Украіне з'явілася дамскае таксі

Таксі для жанчын Лэдзі эталон з’явілася на вуліцах украінскага горада Цернопаль. У горадзе ездзяць машыны светла-зялёнага і блакітнага колераў, на капоце якіх — ружовыя эмблемы з малюнкам жаночага чаравіка.

Галоўнай асаблівасцю новых таксі з'яўляюцца элегантна апранутыя жанчыны-кіроўцы. Кожны аўтамабіль укамплектаваны жаночымі "дробязямі", у прыватнасці ў бардачку знаходзіцца люстэрка, шчотка для абутку, сурвэткі.

З цягам часу там з'явяцца запасныя панчохі і пілачкі для пазногцяў. Да паслуг пасажырак — жаночы глянцавы часопіс.

У мінулым месяцы дамскае таксі Прыгажуня ўжо з'явілася ў Адэсе. Падобныя таксі існуюць у Маскве, Лондане, гарадах Японіі.

Korespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі