17:05 Аляксандра Казуліна пераабралі на пасаду старшыні БСДП (Грамада)

Аляксандра Казуліна пераабралі на пасаду старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такое рашэнне прыняў партыйны з’езд, які адбыўся 4 сакавіка ў Мінску.  Выбары праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове, за кандыдатуру Казуліна прагаласавалі 55 дэлегатаў, супраць толькі 5.

Нагадаем, упершыню Аляксандр Казулін быў абраны старшынём БСДП (Грамада) ў ліпені 2005 года. З сакавіка мінулага года палітык знаходзіцца ў зняволенні.

З’езд сацыял-дэмакратаў запатрабаваў ад уладаў неадкладнага вызвалення свайго лідэра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі