17:11 Беларуская амбасада ў Ізраілі высвятляе грамадзянства гераіні скандала

Пакуль афіцыйна не пацверджана версія, што жанчына, якая абвінаваціла ў сэксуальных дамаганнях брата прэзідэнта Ізраіля, з’яўляецца грамадзянкай Беларусі. Пра гэта «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» у тэлефоннай размове паведаміў амбасадар нашай краіны Ігар Ляшчэня.
Нагадаем, некалькі дзён таму ізраільская прэса распавяла пра беларуску, якая нелегальна працавала ў турыстычным цэнтры «101-ы кіламетр» і была затрыманая паліцыяй, пасля чаго зрабіла скандальную заяву.

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі распавёў апошнюю інфармацыю па справе.

Ігар Ляшчэня: «Наколькі нам вядома, у затрыманай жанчыны не было дакументаў, з якіх вынікала б, грамадзянкай якой краіны яна з’яўляецца. Мы афіцыйна звярнуліся да ізраільскіх уладаў па дазвол на сустрэчу з ёй. Калі яна насамрэч грамадзянка Беларусі, мы будзем абараняць яе інтарэсы. У нас ёсць адна версія наконт таго, як могуць зваць гэтага чалавека, і мы гэтую версію правяраем».

Ізраільская прэса паведамляе, што ад таго моманта, як нелегальная эмігрантка высунула свае абвінавачванні, ёй нададзены статус сведкі і дэпартацыя жанчыне не пагражае. Зараз ана адпушчаная з-за кратаў на волю да канца следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі