17:22 Наступны тыдзень будзе дажджлівым
Такога цёплага пачатку сакавiка ў Беларусi не было з 2002 года. Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Аднак у другой палове месяца характар надвор’я зменiцца. У гэтыя выхадныя днi актыўны цыклон прынясе вiльготнае паветра з Атлантыкi.
У пачатку наступнага тыдня чакаюцца ападкi ў выглядзе дажджу, па паўночным захадзе Беларусi i мокрага снегу.
У сярэдзiне тыдня месцамi ападкi будуць моцныя. Пры гэтым тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла, днём — ад 1 да 8 градусаў вышэй за нуль.
У найбольш цёплыя днi на паўднёвым усходзе Беларусi паветра прагрэецца да 10—13 градусаў цяпла.
Паведамляе БЕЛТА