17:29 Суд пакарае пешахода, якога шматкроць збівалі машыны

Чарговае дарожна-траснпартнае здарэнне з удзелам пешахода-рэцыдывіста адбылося днямі недалёка ад вёскі Белае.

Як стала вядома, хлопец ў нецвярозым стане ішоў пасярод аўтадарогі і нягледзячы на ўсе спробы кіроўцы аб’ехаць пешахода, патрапіў пад колы “Сітраэна”.

Ад удару ў іншамаркі разбілася пярэдняе шкло і левая фара, а пацярпелы абыйшоўся драпінамі на галаве і згубленымі чаравікамі.

Ні знаёмая дзяўчына, якая апынулася побач і дапамагала небараку падняцца, ні супрацоўнікі ДАІ, што прыехалі на месца, з дапамогай падсветкі мабільных тэлефонаў і ліхтароў так і не здолелі тыя чаравікі знайсці.

Але толькі на чаравіках страты пешахода не скончацца. Згодна з новым адміністратыўным кодэксам, яму давядзецца заплаціць штраф у памеры 93 тысяч рублёў.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі