17:37 У Гродне ўсталявалі «памятны знак» яўрэйскай меншасці
18 сакавіка ў Гродне ўсталявалі «памятны знак» яўрэйскай меншасці. Бронзавая пліта з надпісам «Памяці яўрэяў, якія з XIV века жылі на Гродзенскай зямлі» была прымацавана да плота мясцовага лядовага палаца. Менавіта на гэтым месцы 50 год таму месціліся найвялікшыя на Гродзеншчыне габрэйскія могілкі. Як адзначыў падчас адкрыцця помніка амбасадар Рэспублікі Ізраіль у Беларусі Зееў Бен-Арые, пліта на плоце стадыёна — гэта мінімальны вынік дзеянняў мясцовых уладаў па ўшанаванню памяці гродзенскай яўрэйскай меншасці.
Хоць у мясцовай габрэйскай абшчыне лічаць, што і гэта можна лічыць поспехам: мясцовыя яўрэі ўжо некалькі год дамагаліся ад уладаў ушанавання памяці на святым для іх месцы.
Нагадаем, што ў 2003 годзе падчас рэканструкцыі гродзенскага стадыёна, былі раскапаны габрэйскія могілкі. Камазы жвіру з чалавечамі рэшткамі былі тады развезены па шматлікіх дзіцячых садках і школах.
Пры гэтым мясцовыя ўлады ніякім чынам не рэагавалі на пратэсты грамадства, якое патрабавала спыніць «рэканструкцыю» і ўшанаваць гэтае месца. Стадыён з Лядовым палацам былі дабудаваны.
Улады ж згадзілся толькі на «памятны знак» на плоце спартыўнага аб’екту.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна