17:41 У ноч з 24 на 25 сакавіка Беларусь пераходзіць на летні час
25 сакавіка ў адпаведнасці з парадкам вылічэння часу, вызначаным пастановай урада Беларусі ад 13 траўня 1996 года, на тэрыторыі краіны будзе ажыццёўлены пераход на летні час. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта. У сувязі з гэтым 25 сакавіка а 2-й гадзіне стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад.
Нагадаем, дзеянне летняга часу было адменена ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2006 года — тады стрэлкі гадзіннікаў былі пераведзены на гадзіну назад.
Упершыню такі парадак лічэння часу быў уведзены ў Англіі на пачатку мінулага стагоддзя. Вынаходнікам яго лічаць амерыканскага вучонага Бенджаміна Франкліна.
Цяпер пераход на летні час практыкуецца ў 110 краінах. Аднак у многіх краінах пераход на летні час не ажыццяўляецца. У іх ліку Японія, некаторыя скандынаўскія краіны.
Энергетыкі запэўніваюць, што пераход на летні час дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць светлы час сутак і эканоміць энергарэсурсы.
Аднак медыкі заяўляюць, што перавод гадзіннікаў неспрыяльна адбіваецца на самаадчуванні людзей. Даследаванні паказваюць, што пры пераходзе на новы час у маленькіх дзяцей і састарэлых людзей адзначаюцца стрэс-рэакцыі, парушэнні рэжыму сну, дзейнасці сардэчна-сасудзістай і імуннай сістэм, абменных працэсаў.
Пасля пераходу на летні час колькасць выклікаў хуткай дапамогі наконт абвастрэнняў сардэчна-сасудзістых захворванняў узрастае на 7%.
Перавод стрэлак пазбаўляе людзей ранішніх фазаў сну, прыводзіць да хранічнага недасыпання і ў выніку — да агульнага прыросту смяротнасці.
У 2000 годзе беларускія медыкі прапаноўвалі адмовіцца ад практыкі пераходу на летні час.