17:59 Брэсцкі абласны суд не апраўдаў пінскіх актывістаў

Брэсцкі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Пінскага суда, на аснове якога напярэдадні акцыі пратэсту 25 сакавіка былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання грамадскія актывісты Аляксандр Рамановіч і Канстанцін Чувак. Нагадаем, Рамановіч быў затрыманы 20 сакавіка, сілком запханы невядомымі ў цывільным у машыну, а праз два дні асуджаны нібыта за лаянку.

Канстанціна Чувака затрымалі 24 сакавіка і асудзілі на трое сутак таксама нібыта за дробнае хуліганства. Дарэчы да суда, у час яго правядзення і ў камеры да Канстанціна некалькі разоў выклікалі хуткую дапамогу.

Абвінавачаныя прынялі рашэнне скардзіцца далей – у Вярхоўны суд, а калі спатрэбіцца і ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі