17:59 У Бабруйску адкрылі паляванне на «зайцоў»
У горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці распачалося паляванне на
«зайцоў». У хуткім часе ва ўсіх тралейбусах з’явяцца электронныя
кампостэры. Кіроўца, націснуўшы на кнопку, імгненна іх можа заблакаваць. У выніку пасажыры не змогуць прабіць квіток, які яны трымалі напагатове ў чаканні з’яўлення кантралёраў. Пакуль электронныя кампостэры ўстаноўленыя ў 10 тралейбусах. У Мінску падобнага новаўвядзення не плануецца. Паводле падлікаў транспартнікаў, на гэта спатрэбіліся каля 60 мільярдаў рублёў, інфармуе газета «Рэспубліка».