18 жніўня Ярмошына абмяркуе з Лебедзевым працу місіі СНД

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына сустрэнецца 18 жніўня з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргеем Лебедзевым.

“На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з адкрыццём і арганізацыяй працы місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах”, — растлумачылі ў прэс-службе.

У той жа дзень, як чакаецца, Сяргей Лебедзеў наведае Дзяржынскую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта. Як паведамлялася, каардынатарам групы назіральнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі прызначаны намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб’ёў. Група назіральнікаў ад СНД увойдзе ў склад місіі СНД. Акрамя таго, чакаецца, што за выбарамі будуць назіраць таксама місіі ПАСЕ і АБСЕ, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Фота: belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі