18:01 Пракуратура спагнала з маладых адмыслоўцаў 315 мільёнаў рублёў

У 2006 году з маладых адмыслоўцаў, якія не адпрацавалі тэрмін, усталяваны размеркаваннем, па пазовах пракурораў Брэсцкай вобласці спагнана больш 315 мільёнаў рублёў. Пракуратура Рэспублікі Беларусь правярала выкананне ўстановамі адукацыі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадзянамі патрабаванняў “Палажэння аб мэтавай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых (службоўцаў) і адмыслоўцаў”.

Паводле інфармацыі прэс-службы Пракуратуры, падчас праверкі выяўленыя парушэнні ў афармленні дамоў на платнае навучанне і ў выкананні іх умоў. Таксама выяўленыя выпадкі датэрміновага скасавання дамоў, адмоў у забеспячэнні працай, і ў працаўладкаванні па атрыманай спецыяльнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі