18:07 Да збору подпісаў супраць адмены ільготаў далучыліся гомельскія студэнт

21 красавіка да збору подпісаў супраць законапраекта па адмене шэрагу ільготаў далучыліся студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актывісты Сяргей Гаўрылін і Зміцер Жалезнічэнка на працягу гадзіны ў ажыўленым месцы горада сабралі каля 70 подпісаў пад зваротам у Палату прадстаўнікоў. Маладыя людзі маюць намер працягнуць акцыю з прыцягненнем студэнтаў усіх ВНУ Гомеля.

Дагэтуль подпісы супраць запланаванага разгляду Палатай прадстаўнікоў праекта закону збіралі толькі ў Мінску.

Актывісты моладзевай арганізацыі “BUNT” учора правялі акцыю пратэсту супраць новага законапраекта. Ля кінатэатру "Кастрычнік" каля 10 маладых людзей раздавалі мінакам улёткі, збіралі подпісы для накіравання ў Адмініністрацыю прэзідэнта і трымалі плакат "Люди! Подайте, кто сколько может! Завтра мы, белорусские студенты, можем остаться без куска хлеба. <…> Начинаем сушить сухари!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі