18:07 Сям’ю беларуса могуць дэпартаваць з Расіі
З Расіі могуць дэпартаваць сям’ю беларуса Валерыя Лісіка. Апошнія шэсць гадоў яна нелегальна жыла ў Іжэўску, сцвярджае ўдмурцкае ўпраўленне міграцыйнай службы. Высветлілася, што Лісік у 1991 годзе быў прызваны ў савецкую армію з
Беларусі, служыў ва Удмурціі. Пасля звальнення застаўся жыць у Іжэўску,
дзе стварыў сям’ю.
Шэсць гадоў таму беларус патрапіў у аварыю, у якой загінулі ўсе дакументы, у тым ліку пашпарт савецкага ўзору. Аднавіць пашпарт Валерый Лісік не змог, з-за гэтага ў яго пачаліся праблемы з працаўладкаваннем.
Міграцыйная служба не хоча дараваць Лісіку парушэння заканадаўства. Яму ў чарговы раз адмоўлена ў атрыманні расійскага грамадзянства. А нядаўна з Беларусі ў Іжэўск прыйшоў афіцыйны адказ на запыт, у якім пацвярджаецца беларускае грамадзянства Валерыя Лісіка.
Паведамляе ўдмурцкае тэлебачанне