18:12 Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Амана ў Індыю
Завяршыўся візіт прэзідэнта Беларусі ў Аман. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Маската ў Індыю.
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай краіны, у Індыі Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам краіны Абдулом Каламам.
Запланаваныя таксама сустрэчы з міністрам замежных спраў, віцэ-прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны.
Як чакаецца, у Нью-Дэлі прэзідэнты Беларусі і Індыі падпішуць сумесную дэкларацыю, у якой будуць вызначаныя перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння.
За час знаходжання ў Амане Лукашэнка правёў некалькі раўндаў перамоў з султанам Кабусам бэн Саідам, на якіх былі вызначаныя напрамкі беларуска-аманскага супрацоўніцтва.
Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у развіцці адносін у розных сферах, а таксама пацвердзіў гатоўнасць прыняць у сябе дэлегацыю дзелавых колаў Амана.
У Маскаце таксама прайшлі сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з аманскімі калегамі. Падпісаныя дамовы аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін і аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.
БЕЛТА