18:17 На Магілёўшчыне паводка затапіла аўтамабільны мост

У Магілёўскай вобласці паводка затапіла аўтамабільны мост. Пра гэта журналістам інфармагенцтва "Інтэрфакс" паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.  Вада ўзнялася ў рацэ Проня, што з’яўляецца прытокам Сажа. Стыхія паглынула мост даўжынёй у 25 метраў і шырынёй у 5 метраў побач з вёскай Сварск Чавускага раёна.

Паводка адрэзала ад забеспячэння некалькі вёсак. Сувязь з імі здзяйсняецца з боку суседняга Дрыбінскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі