18:18 У Смаргоні робяць трактары для вінаграднікаў

На Смаргонскім агрэгатным заводзе распачынаецца канвеерная вытворчасць трактароў для апрацоўкі вінаграднікаў. У набыцці трактароў зацікаўленыя балгары, у якіх праходзілі тэставанне першыя 4 Смаргонскія трактары такога кшталту. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага гродзенскага карэспандэнта Змітра Цвікевіча.

“Па словах дырэктара Смаргонскага агрэгатнага завода Андрэя Семянцова, у “вінаграднікавым” трактары балгарам найбольш спадабался цана - 17 тысяч еўра. Заходнееўрапейскія ж аналагі з Італіі і Нямеччыны каштуюць у паўтара, а то і ў 2 разы даражэй за беларускі трактар мадэлі 921. Пры гэтым, як адзначае Семянцоў, наш трактар валодае той жа манеўранасцю, амаль той жа габарытнасцю, што і замежныя канкурэнты.
Пакуль што дамова з балгарамі падпісаная на пакупку 50 машын. Але, як пахваліўся кіраўнік завода, сваю зацікаўленасць у такіх дамовах ўжо пачынаюць выказваць вінаградныя гаспадаркі з Малдовы, Румыніі і Расіі.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі