18:21 На конкурсе "Беларусь у еўрапейскім кантэксце" раздавалі ўзнагроды

У суботу ў офісе Партыі БНФ у Мінску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх і школьных работ "Беларусь у еўрапейскім кантэксце". Арганізатарам конкурсу выступіла зарэгістраванае ў Літве праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы альянс".

Лаўрэаты конкурсу вызначаліся па шасці дысцыплінах: эканоміка, паліталогія, гісторыя, журналістыка, літаратура, права.

Пераможцамі сталі 15 студэнтаў і школьнікаў з розных навучальных устаноў. Лепшыя работы будуць выдадзены зборнікам у канцы красавіка гэтага года.

Дапамогу ў правядзенні конкурсу аказалі амбасады ЗША і Вялікабрытаніі.

Пасля заканчэння цырымоніі ўзнагароджання ў офісе ўправы Партыі БНФ прайшоў імправізаваны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў Касі Камоцкай, Андрэя Хадановіча, Зміцера Бартосіка і Юрыя Несцярэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі