18:22 У Ганцавіцкім раёне выратавальнікі пабудавалі пантонную пераправу

У Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці выратавальнікі пабудавалі праз раку Лань пантонную пераправу. 11 красавіка ў гэтым месцы абрынуўся жалезабетонны мост, ахвяраў не было.  Мяркуецца, што прычынай аварыі стала тое, што вада размыла жалезабетонныя палі. Пакуль выратавальнікі будавалі пантонны мост, былі зробленыя неабходныя захады для забеспячэння ўсім неабходным жыхароў вёскі Перавалокі, якая аказалася адрэзаная ад райцэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі