18:23 Журналіст абскарджвае штраф за "незаконную дзейнасць" на замежныя СМІ

Карэспандэнт недзяржаўнага агенцтва БелаПАН Анатоль Гатоўчыц абскардзіў рашэнне суда аштрафаваць яго на 2 базавыя велічыні (62 тысячы рублёў) за працяг “дзейнасці ў інтарэсах замежных СМІ”. У апеляцыйнай скарзе журналіст указвае, што, па-першае, на момант здзяйснення так званых парушэнняў адміністрацыйны кодэкс “не прадугледжваў адказнасці за невыкананне патрабаванняў, выкладзеных у афіцыйным папярэджанні”.

Па-другое, ён не парушаў патрабавання Палажэння аб знаходжанні і прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карэспандэнтаў замежных СМІ, паколькі выступаў у якасці прадстаўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Адмыслоўцы са службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сцвярджаюць, што нават калі б журналіст самастойна дасылаў матэрыялы Беларускай службе “Радыё “Свабода”, гэта не з`яўлялася б парушэннем.

Паколькі паводле беларускага заканадаўства (арт. 3 Закона “Аб друку…”) не толькі журналіст, але і любы грамадзянін мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, рыхтаваць матэрыялы, у тым ліку і для замежных СМІ, свабодна выказваць свае думкі і перакананні. Гэтая норма замацавана і ў арт. 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Беларусь.

Слуханне справы па апеляцыі журналіста прызначана на 27 красавіка ў Гомельскім абласны судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі