18:28 У Глыбокім маладых на вяселлі ставяць у чаргу на жытло

У Глыбокім разам са шлюбным пасведчаннем у ЗАГСе выдаюць карысныя даведкі. Падрабязнасці ў матэрыяле нашай віцебскай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай.
Своеасаблівы дадатак да шлюбнага пасведчання атрымліваюць маладыя глыбачЧане, якія ўпершыню бяруцца шлюбам. Даведка, якая дазваляе станавіцца у ільготную чаргу на атрыманне жылля маладой сям’і выдаецца проста ў ЗАГСе.

Такім чынам тут вырашылі эканоміць і свой час, і час маладых. Супрацоўніца ЗАГСу распавяла, што праз пэўны час шмат маладых усё роўна звяртаюцца па даведкі. А калі яна каму не патрэбная, можа і выкінуць.

Даведкі бясплатныя, так што на кошт шлюбных урачыстасцяў інавацыя не ўплывае. У самім Віцебску такое не практыкуецца, так што за даведкай жыхарам абласнога цэнтра даводзіцца хадзіць асобна.

А у Глыбокім, дарэчы, з нядаўняга часу сталі рэгістраваць шлюбы і ў нядзельныя дні. Кажуць, шмат каму зручней ладзіць вяселле менавіта ў нядзелю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі