18:30 Квіткі на цягнік, самалёт і аўтобус - у адной касе
Квіткі на цягнік, самалёт і аўтобус ужо ў бліжэйшыя месяцы можна будзе набыць у адной касе. У Беларусі праходзіць аб’яднанне праграмнага забеспячэння па продажу розных відаў білетаў у адзіную сетку. Квіткі на прыгарадныя і міжнародныя аўтобусы жыхары нашай краіны змогуць купляць у любым горадзе незалежна ад месца адпраўлення. Разлічыцца можна будзе як наяўнымі, так і пластыкавай карткай.
Мяркуецца, што новаўвядзенне дойдзе да касаў нават у малых населеных пунктах. Дарэчы, мадэрнізацыя кожнай такой касы каштуе больш за паўтары тысячы долараў, паведамляе сайт ont.by.
Мяркуецца, што новаўвядзенне дойдзе да касаў нават у малых населеных пунктах. Дарэчы, мадэрнізацыя кожнай такой касы каштуе больш за паўтары тысячы долараў, паведамляе сайт ont.by.