18:33 Алесь Разанаў прэзентаваў новую кнігу
У Мінску адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі Алеся Разанава. Кніга вядомага беларускага паэта мае назву «Дождж: возера ў пункціры акупунктуры». Яна з’яўляецца чацвёртай у серыі «Яйкаквадраты». Паводле словаў Алеся Разанава, у зборнік паэзіі ўвайшлі як яго юнацкія творы, так і вершы апошніх гадоў, напісаныя ў Швейцарыі.
Іх асаблівасць у тым, што яны невялікага памеру — ад чатырох да шасці радкоў. Аднак «пасля прачытання кожнага такога твора ствараецца ўражанне, што ты прачытаў аповесць ці паэму», адзначыў на прэзентацыі культуролаг Юрась Барысевіч.