18:40 ДАІ падвяла вынікі 8 сакавіка
142 кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення затрымалі ў Беларусі 8 сакавіка. Яшчэ 317 кіроўцаў былі аштрафаваныя за перавышэнне хуткасці руху. У гэты дзень у краіне адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у
якіх загінулі 2 чалавекі, 13 атрымалі траўмы. Дзве аварыі ўчынілі
п’яныя кіроўцы.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 8 сакавіка «аказалі дапамогу 252 пешаходам, якія знаходзіліся ў стане адкагольнага ап’янення каля праезжай часткі».
Інфармуе БЕЛТА
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 8 сакавіка «аказалі дапамогу 252 пешаходам, якія знаходзіліся ў стане адкагольнага ап’янення каля праезжай часткі».
Інфармуе БЕЛТА