18:43 Летась у Беларусі адкрылася больш за 1.200 новых крамаў
Летась у Беларусі адкрылася больш за 1.200 новых крамаў, у тым ліку два гіпермаркеты. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Як адзначаюць у міністэрстве, абнаўленне і пашырэнне гандлёвай сеткі за кошт рэканструкцыі крамаў і будаўніцтва новых гіпер- і супермаркетаў, гандлёвых цэнтраў садзейнічала павелічэнню тавараабароту гандлёвых арганізацый.
На думку спецыялістаў Мінэканомікі, сітуацыя, што захоўваецца на спажывецкім рынку Беларусі ў апошнія гады, характарызуецца стабільнасцю і дынамічным развіццём рознічнага гандлю і платных паслуг насельніцтву, што забяспечваецца ўстойлівым ростам рэальнай заработнай платы, паступленнем на рынак айчынных і імпартных тавараў у аб'ёмах, якія забяспечваюць плацежаздольны попыт насельніцтва, а таксама нізкім узроўнем інфляцыі.