18:43 У Мінск прыбывае дэлегацыя з Венесуэлы
22 красавіка ў Мінск прыбывае
дэлегацыя з Венесуэлы на чале з намеснікам міністра замежных спраў Радрыга Чавесам.
У складзе дэлегацыі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў. “БелТА” сцвярджае, што падчас
візіту венесуэльцаў у Беларусь будуць абмяркоўвацца пытанні актывізацыі
двухбаковага супрацоўніцтва. Ніякай яснасці наконт таго, якія менавіта пытанні
будуць вырашацца паміж дзвюма краінамі, гэтае сцвярджэнне не дае.
Але досвед нядаўняга ваяжу ў Венесуэлу Віктара Шэймана, па выніках якога былі падпісаныя 24 дамовы, кантракты і мемарандумы, дазваляе выказаць здагадку, што візіт венесуэльскай дэлегацыі будзе плённым.

Да таго ж, часовы Павераны ў
справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дзіас Нуньес перакананы,
што 2007 год павінен закласці падмурак беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння.