18:45 Літва ня хоча бачыць расійскі газаправод на дне Балтыкі

Літва патрабуе распрацоўкі альтэрнатыўнай трасы Паўночнага газаправоду — гэта вынікае з рапарту краіны на падставе магчымых шкодаў для наваколля пры пабудове Паўночнага газаправоду. Згодна з міжнародным паразуменнем, рапарты маюць прадставіць краіны, якіх датычыць паўночная інвэстыцыя, — Літва, Латвія, Эстонія і Польшча.

У сваім рапарце Л
ітва патрабуе адмовіцца ад ідэі пабудовы трубаправоду па дне Балтыйскага мора і правесці трубаправод па сушы, зазначаючы, што гэта шлях больш танны і бяспечны для навакольнага асяроддзя.

Паводле пл
анаў інвестараў, Паўночны газаправод будзе дастаўляць газ непасрэдна з Расіі ў Нямеччыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі