18:46 Амерыканскі паліцэйскі аўтамабіль з’явіўся ў Баранавічах

У баранавіцкіх дзяржаўтаінспектараў з’явіўся аўтамабіль Форд “Вікторыя”, які раней ездзіў у складзе экскорта прэзідэнта краіны і належыў спецпадраздзяленню “Страла”.
Гэтая структура займаецца суправаджэннем вышэйшых службовых асоб і тых, хто прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам.

Цяпер там цалкам абноўлены аўтапарк, і машыну перадалі ў Баранавічы. Гэта першая такая машына ў Брэсцкай вобласці. Менавіта на такіх аўто ездзяць амерыканскія паліцыянты. Дагэтуль мясцовыя даішнікі перамяшчаліся выключна на “Жыгулях”.

Па словах дарожнага інспектара Генадзя Гетмана, аўтамабіль хоць і вялікі, але манеўраны і вельмі хуткі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі