18:51 Рыбакі знайшлі цела тапеліцы ў Мінска-Вілейскім водасховішчы
Днямі ў вадзе канала Мінска-Вілейскай воднай сістэмы ля вёскі Лугавая Вілейскага раёна рыбакі знайшлі цела тапеліцы. Як паказала следства, гэта жыхарка вёскі Суднікі, якая сыйшла з дому і знікла без вестак яшчэ 4 студзеня.
Жанчыну з таго часу шукалі не толькі супрацоўнікі праваахоўных органаў, але і міністэстрва па надзвычайных сітуацыях, і вайскоўцы, і навучэнцы ільянскага тэхнікума.
Для пошукаў выкарыстоўвалі нават верталёт, але безвынікова. Паводле меркавання экспертаў, смерць не гвалтоўная. Хутчэй за ўсё памерлая, інвалід 1 групы на псіхічнае захворванне, звалілася ў раку Ілля з маста, пасля яе цела плынь аднесла ў Мінска-Вілейскі канал.
Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна