18:54 Мінулы год быў “ураджайным” для двайнятак
У Беларусі мінулы
год стаўся самым "ураджайным" на двайнятак за апошні час, паведамляе БЕЛТА.
У 2006 годзе
нарадзіліся 828 двайнятак, 13 трайнятак і нават 1 чацвёрня.
Чатыры малых
з'явіліся на свет у траўні мінулага году ў Жлобіне. Дарэчы, гэта другі унікальны выпадак нараджэння
чацвёрні — "квартэтам" хлопчыкаў папоўнілася ў кастрычніку 2004 году сям'я мінчукоў. У тым жа 2004 годзе нарадзіліся толькі 704 двайнятак і 6 трайнятак.