18:55 Амаль кілаграм псіхатропнага рэчыва знайшлі днямі ашмянскія мытнікі
Амаль кілаграм псіхатропнага рэчыва амфетамін знайшлі днямі ашмянскія мытнікі на памежным пункце пропуску Каменны Лог у аўтамабілі “Мазда”, што ехаў з Літвы. Забароненыя прыпараты ўвозілі два грамадзяніна Беларусі. Рэчыва, расфасаванае па шасці пакунках, было схаванае за абшыўкай
багажніка і пад прыборнай панэллю. Кошт такой колькасці амфетаміну
складае на ценявым рынку, па папярэдніх падліках, каля 40 тысяч
долараў.
Машыну і псіхатропныя рэчывы мытнікі затрымалі. Перавозчыкі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання - супраць іх распачатая крымінальная справа.
Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна
Машыну і псіхатропныя рэчывы мытнікі затрымалі. Перавозчыкі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання - супраць іх распачатая крымінальная справа.
Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна