18:55 Еўропе прагназуюць глабальныя прыродныя катаклізмы

Еўропе пагражаюць глабальныя прыродныя катаклізмы. Да канца стагоддзя многія расліны, рэптыліі і жывёлы на кантыненце апынуцца перад пагрозай знікнення. Такі прагноз утрымлівае даклад Міжурадавай групы па змяненню клімата, распаўсюджаны Еўрапейскім аддзяленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Глабальнае пацяпленне прывядзе да паскоранага таяння леднікоў, а таксама ўзрастання экстрэмальных з’яваў прыроды. Асабліва пацерпіць паўднёвая Еўропа, клімат якой стане яшчэ больш цёплым і сухім.

А вось на поўначы Еўропы пацяплее, што з аднаго боку прывядзе да вялікіх паводак, а з іншага - будзе садзейнічаць пашырэнню лясных масіваў і росту ўраджаю. Штогод колькасць людзей, якія церпяць ад змены клімату, будзе ўзрастаць на 2,5 мільёны.


Інфармуе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі