18:55 У Мінску адкрылася міжнародная выстава дзіцячага малюнка "На сваёй зямлі
II міжнародная выстава дзіцячага малюнка "На сваёй зямлі" адкрылася ў пятніцу ў сталічнай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Выстава арганізавана па выніках конкурсу, які праводзілі міністэрства культуры, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з ГА "Беларускі зялёны крыж".
Такі конкурс праводзіцца з 2000 года, два апошнія гады — як міжнародны.
Сёлета ў ім узялі ўдзел больш за 7,5 тыс. работ з 11 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Украіны, Латвіі, Малдовы, Сербіі, Кітая, Індыі і Інданезіі. Конкурсныя работы ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.
Пераможцы конкурсу вызначаліся ў пяці ўзростах ад 5 да 17 гадоў.
На выставе, якая будзе працаваць да 22 красавіка, прадстаўлена прыкладна 200 лепшых малюнкаў, дасланых на конкурс.