18:56 У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У сталічным парку імя Чалюскінцаў адбылася акцыя на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Каля 30 прадстаўнікоў грамадскасці, палітыкаў, былых рэпрэсаваных і іх сваякоў запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да драўлянай мемарыяльнай капліцы.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, на тэрыторыі парку пахавана каля 5 тысяч расстраляных НКВД у 1930-х гадах нашых землякоў. Нагадаем, сёлета з ініцыятывы грамадскага аргкамітэту па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінізма ў Беларусі праводзіцца Год памяці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі