18:57 На святы мінчукі з’ядуць 22,5 тоны тортаў
У перадсвяточныя
дні штодзённы выпуск тортаў і пірожных у Мінску павялічыцца ў 3 разы,
паведамляе БЕЛТА.
Галоўны тэхнолаг прадпрыемства “Мінскхлебпрам” Ніна Лушчык
сцвярджае, што падчас свята гарадскія прыгажуні разам са сваімі кавалерамі
з’ядуць да 22,5 тон салодкай прадукцыі. Па словах адмыслоўцы, з 4 сакавіка
кандытарскія цэхі хлебазаводаў сталіцы перайшлі на трохзменны рэжым працы.