18:58 Аўтастаянка для наведнікаў храма з'явіцца ў Баранавічах
Новая аўтастаянка на 70 аўтамабіляў
з'явіцца неўзабаве ў цэнтры Баранавічаў. Газета “Intex-Press” паведамляе, што будаўніцтва
аўтастаянкі на пляцоўцы за гарадскім Домам культуры звязана з узвядзеннем на
бульвары Хейнола храма Святых Жонак-міраносіц, які адкрые свае дзверы ў чэрвені. Аўтастаянка будзе прызначаная ў першую чаргу для
транспартных сродкаў заможных наведнікаў храма. Яе будаўніцтва таксама мяркуецца
завяршыць у чэрвені.