19:00 Людзі на балоце

Сацыяльныя службы Ганцавіцкага раёна сумесна з супрацоўнікамі РАЎС знайшлі Анатоля Сапешку, які больш за 4 гады пражыў у балотным масіве ля вёскі Боркі.
Балотнага чалавека «экстрадавалі» па месцы прапіскі - у мястэчка Крупкі, што ў Аршанскім напрамку ад Мінска.

Але спадар Сапешка не затрымаўся на Міншчыне. Літаральна праз тры дні ён вярнуўся і зараз працягвае жыць у халупцы ў балотным масіве. Днямі ён ізноў з'явіўся ў вёсцы Боркі - прынес толькі што сабраныя журавіны.

За лёсам балотнага чалавека сочыць газета «Вечерний Брест».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі