19:02 З пачатку сакавіка аштрафаваны больш за 670 пешаходаў

З пачатку сакавіка, пасля ўвядзення новага адміністрацыйнага кодэкса, за парушэнні правілаў дарожнага руху прыцягнутыя да адказнасці больш за 670 пешаходаў.


Пра гэта паведаміла начальнік аддзялення арганізацыі ўзаемадзеяння з прэсай і прапаганды Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі Ганна Банадык.

Нагадаем, згодна з новым кодэксам парушэнне пешаходамі правілаў дарожнага руху караецца папярэджаннем або накладаннем штрафу ў памеры 15,5 тысяч рублёў. Калі парушэнне здзейснена ў стане ап'янення, штраф можа скласці ад 1 да 3 базавых велічынь.

Калі дзеянні пешахода-парушальніка прывядуць да аварыйнага становішча, ён можа быць аштрафаваны да 3 базавых велічынь


Інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі