19:03 ААН канстатуе старэнне жыхароў планеты

Насельніцтва Зямлі старэе, і гэтая тэндэнцыя захаваецца на дзесяцігоддзі. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе генеральнага сакратара ААН. У дакуменце паведамляецца, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі насельніцтва ўсіх краін, незалежна ад узроўня развіцця, будзе старэць.

У 2050 годзе ў развітых краінах у сярэднім на аднаго дзіцяці будзе прыходзіцца два пажылых чалавекі. У дакладзе адзначаецца, што сёлета 28% ад усіх людзей, якія жывуць на планеце, складаюць дзеці, 18% — моладзь, 44% — асобы асноўнага працаздольнага ўзросту і 10% — пажылыя людзі.

У развітых дзяржавах, гаворыцца ў дакладзе, склад насельніцтва значна адрозніваецца ад сярэдніх сусветных паказчыкаў. У гэтых краінах пажылыя людзі складаюць 21%, а дзеці — 17%.

 Даклад генсека ААН накіраваны на разгляд сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіццю, якая адкрыецца ў Нью-Ёрку 10 красавіка.

Паведамляе "Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі