19:03 Затрыманых беларускіх весляроў адпусцілі

Беларускія весляры, затрыманыя ў Адэскай вобласці за парушэнне ўкраінскай мяжы, адпушчаныя на волю. Па ўдакладненых звестках, затрыманне адбылося 19 сакавіка. Мяжу парушылі чальцы юніёрскай каманды. Спартоўцы былі адпушчаныя раніцай таго ж дня - пасля таго, як суд вынес ім папярэджанне.

Вясёлыя весляры ведалі пра тое, што недзе ў раёне Кучурганскага лімана праходзіць дзяржаўная мяжа Украіны, але праз дрэннае надвор’е і адсутнасць памежных буйкоў заплылі-такі на ўкраінскую тэрыторыю прыкладна на 200 метраў.

Беларуская асацыяцыя каноэ паведаміла, што зборы ў Прыднястроўі працягваюцца ў звычайным рэжыме і завершацца праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі