19:06 "Перспектыва" просіць праверыць канстытуцыйнасць указа прэзідэнта

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб адпаведнасці Канстытуцыі ўказа прэзідэнта № 760. Пра гэта паведаміў старшыня савета аб’яднання Анатоль Шумчанка.

Паводле яго слоў, "Перспектыва" кіравалася заявай старшыні Канстытуцыйнага суда Рыгора Васілевіча, якую той зрабіў на прэс-канферэнцыі 14 сакавіка: прадпрымальнікі могуць аспрэчыць указ прэзідэнта ў судовым парадку.

Нагадаем, гэты ўказ уводзіць забарону для прадпрымальнікаў на прыцягненне з 1 студзеня 2008 года наёмных работнікаў, за выключэннем членаў сям'і і блізкіх сваякоў.

Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці работнікаў у індывідуальных прадпрымальнікаў да трох чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі