19:08 У Беларусі павялічылася вытворчасць віна-гарэлачных вырабаў

Вытворчасць гарэлкі і лікёрагарэлачных вырабаў у Беларусі ў студзені-лютым 2007 года павялічылася амаль на 17,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Па дадзеных Мінстата, за два месяцы ў краіне выраблена амаль 2 мільёны дэкалітраў гэтай прадукцыі.

Максімальны аб'ём выпуску забяспечылі прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам". 30 тысяч дэкалітраў вырабілі юрыдычныя асобы і 24 тысячы — прадпрыемствы, падведамныя аблвыканкамам.

Акрамя таго, 1 тысячу дэкалітраў гарэлкі і лікёрагарэлачных вырабаў у студзені-лютым бягучага года вырабілі прадпрыемствы Беларускай чыгункі, якія раней гэтую прадукцыю не выпускалі.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі