19:11 Беларусь абыграла Люксембург 2:1
У суботу 24 сакавіка ў розных краінах Еўропы прайшлі чарговыя гульні адборачнага цыклу Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008-га года. У групе “G” Нацыянальная зборная каманда Беларусі ў гасцях сустракалася з нацыянальнай зборнай каманды Люксембурга.
Матч завяршыўся перамогай беларускіх футбалістаў 1:2. На два мячы падначаленых Юрыя Пунтуса — Цімафея Калачова (24 хв) і Віталя Кутузава (54 хв), гаспадары пляцоўкі адказалі голам Крыса Саграмолы (68 хв.).
У другім матчы нашай групы паміж зборнымі Албаніі і Славеніі футбольныя заўзятары галоў так і не пабачылі.
А трэці матч групы “G” паміж футбалістамі Галандыі і Румыніі завершыцца позна ўвечары. Больш падрабязна пра ішныя вынікі атборчнага тура ў нашых далейшых выпусках.